Эта запись была опубликована на стене группы "Рекламные игры и акции в Беларуси!" 2019-01-19 05:56:00.
Посмотреть все записи на стене
Рекламные игры и акции в Беларуси!
2019-01-19 05:56:00
Паехалi на каву
Для ўдзелу ў Гульні ў перыяд з 03:00 з 08.01.19 па 02:59 01.03.19 неабходна выканаць наступныя ўмовы:
1. Набыць два любыя напоі кавы (Амерыкана Грандэ, Капучына Грандэ, Латэ Грандэ) з выкарыстаннем зарэгiстраваный карт-бірулькі праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці.
2. У Гульні прымаюць удзел толькі зарэгiстраваныя ўладалнікі карт-біруляк праграмы ўдзячнасці «Дзякуй» ТДА «Астотрэйдынг» у г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці. Зарэгістраваць Бірульку трэба праз асабісты кабінет, спасылка на які знаходзіца на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Арганізатара па адрасе https://azs.a-100.by/ . Для рэгістрацыі неабходна:
— запоўніць усе абавязковыя палі ў анкеце (пазначаныя сімвалам * (зорачка), а менавіта: прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дата нараджэння, адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефона, адрас жыхарства.
— атрымаць на пазначаны карыстальнікам у анкеце нумар тэлефона код актывацыі, увесці яго ў асабістым кабінеце;
— скончыць рэгістрацыю, націснуўшы адпаведную кнопку.
У Гульні прымаюць удзел асобы, якія выканалі патрабаванні гэтых Правіл.
Удзельнік Гульні мае магчымасць удзельнічаць у Гульні неабмежаваную колькасць разоў.
Аўтазаправачныя станцыі ТДА «Астотрэйдынг» (далей – АЗС ТДА «Астотрэйдынг»): размешчаныя ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Брэсцкай вобласці:
АЗС №1 г. Мінск, вул. Прыгарадная, 69,
АЗС №2 Мінскі р-н, в. Баравая, 7
АЗС №5 г. Мінск, вул. Масюкоўшчына, 2а, корп.3
АЗС №6 г. Мінск, вул. Харкаўская, 81
АЗС №7 г. Мінск, пр-т Партызанскі, 8а
АЗС №12 г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62В
АЗС №13 г. Мінск, вул. Радыяльная, 13 А
АЗС №15 г. Мінск, вул. Прамысловая, 2 Б (МКАД)
АЗС №16 г. Мінск, вул. Казінца, 133
АЗС №17 г. Мінск, вул. Някрасава, 41
АЗС №18 Мінскі раён, Новадворскі с/с, М4, 15км, 2 (в. Ельніца)
АЗС №19 г. Мінск, вул. Брыкета, 23 (МКАД)
АЗС №20 г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 190 (МКАД)
АЗС №21 г. Мінск, вул. Ваўпшасава, 40,
АЗС №22 Мінская вобл., Смалявічскі р-н, аўтадарога Мінск-Брэст-мяжа РФ, км.388 (направа)
АЗС №23 г. Мінск, вул. Казіміраўская, 39
АЗС №24 Мінскі р-н, Шчамысліцкі с/с, Р 1
АЗС №25 Мінскі р-н, аг. Сеніца, вул. Зялёная, 1/4
АЗС №26 г. Брэст, вул. 28 Ліпеня, 50
АЗС №27 г. Брэст, вул. Вясёлкавая, 20
АЗС №28 г. Брэст, пр. Рэспублікі, 6
АЗС №29 г. Брэст, вул. Я. Купалы, 106/4
АЗС №30 г. Мінск, вул. Анаева, 47
АЗС №31 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 34
АЗС №35 Мінскі р-н, Навадворскі с/с, 82
Прызавы фонд:
1. Тур «Класічная Італія, Стандарт», пражыванне ў гатэлях 3* па праграме тура, стандартны 2-месны нумар, 2 чал. (7 начэй).
У тур уключана:
экскурсійная праграма: Мінск – Рым – Фларэнцыя – (Сіена) – Венецыя – Сан-Марына – Рыміні – Рым – Мінск;
Паслуга па перавозцы:
авіяпералёт: авіяпералёт Мінск – Рым – Мінск па мінімальным тарыфе;
трансфер: групавы трансфер;
паслуга па размяшчэнні:
пражыванне 7 начэй у гатэлях 3* па праграме тура «Класічная Італія Стандарт», стандартны 2-месны нумар;
паслуга па харчаванні: снеданні;
паслугі рускамоўнага суправаджальніка;
3-гадзінная пешаходная экскурсія па Рыме з рускамоўным гідам;
3-гадзінная экскурсія «Музеі Ватыкана» з рускамоўным гідам;
наведванне Тасканскай фермы ў раёне Кьянці (дэгустацыя, абед за дадатковую плату);
1,5-гадзінная пешаходная экскурсія па Фларэнцыі з рускамоўным гідам;
1,5-гадзінная экскурсія па Венецыі з рускамоўным гідам;
экскурсія з рускамоўным асістэнтам у Рэспубліку Сан-Марына.
Кошт тура 2 512 беларускіх рублеў — 1 шт.
Дадаткова аплачваецца: медыцынская страхоўка; візы; падаткі на пражыванне ў гатэлі (аплачваецца на месцы); дадатковыя экскурсіі; навушнікі ў час экскурсій у Рыме, Музеях Ватыкана, Фларэнцыі і Венецыі (абавязкова) – 15 еўра (за ўвесь перыяд); уваходныя квіткі ў музеі, Саборы і г.д.; харчаванне; напоі; чаявыя.
Перыяд дзеяння тура: любыя даступныя для браніравання дні з 21.03.2019 па 31.12.2019.
Падрабязней: https://reklamnyeigry.by/%D0%B4%D0%B5%D0%B9%D1%81%D1%82%D0%B2%D1%83%D1%8E%D1%89%D0%B0%D1%8F/%D0%BF%D0%B0%D0%B5%D1%85%D0%B0%D0%BBi-%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%83/
Рэсурс: https://azs.a-100.by/by/set-azs/promotions/reklamnaya-igra-paekhali-na-kavu-/